Тэафіль Аляксандр Стэйнлен
Тэафіль Аляксандр Стэйнлен | |
---|---|
фр.: Théophile Alexandre Steinlen | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак-плакатыст, скульптар, графік, літограф, дызайнер, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 10 лістапада 1859[1][2][…] ці 20 лістапада 1859[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 снежня 1923[6][7][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Тэафіль Аляксандр Стэйнлен (фр. Théophile-Alexandre Steinlen; 10 лістапада 1859, Лазана — 14 снежня 1923, Парыж) — французскі мастак, графік і ілюстратар швейцарскага паходжання, які працаваў як у рэалістычным стылі, так і ў стылі мадэрн, «летапісец жыцця парыжскага пралетарыяту».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэафіль Аляксандр Стэйнлен нарадзіўся 10 лістапада 1859 года ў Лазане.
Т. А. Стэйнлен прыехаў у Парыж у 1878 годзе і спачатку працаваў тэхнікам-чарцёжнікам. Праз 5 гадоў ён пераязджае на Манмартр. Тут Стэйнлен хутка пазнаёміўся і пасябраваў з мастацкім і артыстычным асяроддзем Манмартра, асабліва з наведвальнікамі кабарэ «Чорны кот» — у першую чаргу, з мастакамі Анры дэ Тулуз-Латрэкам і Адольфам Вілетам, а таксама з уладальнікам кабарэ, паэтам і шансанье Арыстыдам Бруанам. Упершыню ў «Чорны кот» Стэйнлен прыйшоў у 1883 годзе. Аўтарству Стэйнлена належаць шматлікія плакаты кабарэ «Чорны кот», акрамя гэтага, ён ілюструе газеты, часопісы і кнігі, супрацоўнічае ў гумарыстычных часопісах, а ў 1911 годзе разам з сябрамі пачынае выдаваць газету «Гумарысты».
Зноскі
- ↑ Théophile Alexandre Steinlen
- ↑ Théophile Alexandre Steinlen // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Steinlen, Théophile Alexandre // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ RKDartists
- ↑ The Fine Art Archive
- ↑ а б Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Delarge J. Théophile, STEINLEN // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ http://archives.paris.fr/s/4/etat-civil-actes/resultats/?
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 25 лютага 2016.